PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5777
27 января 2024

Перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў Мінску на гонар Ластоўскага

Перайменаваць праспект Дзяржынскага ў горадзе Мінск на праспект Ластоўскага
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы супраць таго, каб нашыя вуліцы насілі імёны кáтаў нашага народа!

Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі (1877-1926) — адзін са стваральнікаў Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, распачынальнік Чырвонага тэрору ў Савецкім Саюзе, кіраўнік падаўлення антыкамуністычных паўстанняў ва Украіне. Актыўна выступаў супраць надання дзейнасці камуністаў легальнага і мірнага характару.

Дзяржынскі стаў чалавекам, які вызначыў будучую сістэму катаванняў у СССР.

Больш за тое, Дзяржынскі нават не быў этнічна беларусам. Ён этнічны паляк, які нарадзіўся ў Беларусі.

Сыходзячы з гэтых дадзеных, лічым, што праспекта Дзяржынскага, трэба перайменаваць на гонар больш віднага дзеяча беларускай культуры, Вацлава Ластоўскага.

Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1883-1938) — дзеяч беларускага адраджэння пачатку 20 стагоддзя, мовазнаўца, палітык, літаратар, найвядомейшы беларускі пурыст. Сярод яго найбольш значных дасягненняў:

- Адшукаў і вярнуў крыж Еўфрасінні Полацкай у Полацк (які знік падчас Другой сусветнай вайны);

- Другі старшыня Рады БНР;

- Рэдактар першай беларускай рэгулярнай газеты "Наша Ніва" (1909-1914);

- Стваральнік першага руска-беларускага (у арыгінале: Расейска-крывіцкага) слоўніка, выдадзенага ў 1922 у Вільні (суч. Вільнюс);

- Выступаў за ўтварэнне беларускай дзяржавы ў этнаграфічных межах рассялення беларускага народу, якія былі акрэсленыя Яўхімам Карскім у 1905 годзе;

- Напісаў першы ў беларускай літаратуры дэтэктыўны раман "Лабірынты";

- У 1910 выдаў "Кароткую гісторыю Беларусі", у якім абгрунтаваў, чаму Вялікае Княства Літоўскае — беларуская дзяржава;

- Апрацаваў разам з Душ-Дужэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі;

- Удзельнічаў у рэформе правапісу беларускай мовы 1926 г.;

- Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея;

- Працаваў загадчыкам кафедры гісторыі пры Інбелкульце;

- З 1928 — акадэмік Беларускай Акадэміі навук;

- Першым увёў у навуковы ўжытак «гістарычныя песні»;

- Пісаў чытанкі для дзетак-беларусаў.

Ластоўскі зрабіў для беларускай культуры, дзяржавы, літаратуры, народа і нацыі значна больш, чым Дзяржынскі.

У сувязі з гэтым, ПРОСІМ:

1. Перайменаваць праспект Дзяржынскага (рус. проспект Дзержинского) ў горадзе Мінск на праспект Ластоўскага (рус. проспект Ластовского) або вуліцу Ластоўскага (рус. улицу Ластовского);

2. Перайменаваць аднайменны прыпынак "пр. Дзяржынскага", які знаходзіцца каля помніка невядомым салдатам і могілак Пятроўшчына, на "Ластоўскага".

Читать далее: