PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5859
29 мая 2024

За абавязковую здачу чыноўнікамі дзяржаўнага экзамену на веданне беларускай мовы.

У Рэспубліцы Беларусь, згодна з 17 артыкулам Канстытуцыі, дзве дзяржаўныя мовы, а менавіта беларуская і руская. Але варта прызнаць той факт, што на беларускай размаўляюць значна менш, чым на рускай.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У Рэспубліцы Беларусь, згодна з 17 артыкулам Канстытуцыі, дзве дзяржаўныя мовы, а менавіта беларуская і руская. Але варта прызнаць той факт, што на беларускай размаўляюць значна менш, чым на рускай. Паводле сацыялагічных даследаванняў, толькі 6% грамадзян размаўляюць на беларускай, а пераважная большасць аддае перавагу размове на рускай мове. Усё менш выдаецца кніг і перыядычных выданняў на беларускай мове, памяншаецца колькасць беларускіх школ і класаў. Большасць органаў улады вядуць справаводства на рускай мове. Многія афіцыйныя сайты маюць толькі руска- і англамоўныя версіі. ( https://news.21.by/inosmi/2012/11/23/665061.html )

Але што ж рабіць для папулярызацыі беларускай мовы? Мы лічым, што для пачатку ўся вертыкаль улады павінна хаця дасканала ведаць дзве дзяржаўныя мовы Беларусі (беларускую і рускую). Гэта прывядзе да таго, што насельніцтва Рэспублікі Беларусь будзе ўпэўненыя, што ў выпадку звароту іх на любой дзяржаўнай мове (беларускай ці рускай) ім адкажуць на беларускай (ці рускай). Таму, мы ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь просім увесці абавязковую здачу чыноўнікамі дзярж.экзамена на веданне беларускай мовы

Читать далее: