PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5867
09 июня 2024

За павелічэнне трансляцыі тэлепраграм на беларускай мове на беларускім тэлебачанні

Просім павялічыць колькасць трансляцый тэлепраграм на беларускай мове на беларускім тэлебачанні
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:

У Рэспубліцы Беларусь, згодна з 17 артыкулам Канстытуцыі, дзве дзяржаўныя мовы, а менавіта беларуская і руская. Аднак варта прызнаць той факт, што тэлевізійныя праграмы, якія выходзяць на беларускім тэлебачанні, часта аддаюць прыярытэт рускай мове.

Па дадзеных статыстыкі, толькі чвэрць насельніцтва краіны выкарыстоўвае беларускую мову як гутарковую. Астатнія аддаюць перавагу размаўляць на рускай. Спецыялісты інстытута мовы і літаратуры пры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі перакананыя, што выратаваць беларускую мову можна з дапамогай папулярызацыі мовы. Акрамя таго, неабходна строга выконваць заканадаўства і нарматыўныя акты, якія датычацца моўнай сферы.

(https://news.21.by/inosmi/2012/11/23/665061.html )

Але што ж рабіць для папулярызацыі беларускай мовы? Мы лічым, што для пачатку неабходна павялічыць колькасць праграм на беларускім тэлебачанні. Гэта дазволіць папулярызаваць адну з дзвюх дзяржаўных моў - а менавіта беларускую. Таму, мы ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь просім павялічыць колькасць трансляцый тэлепраграм на беларускай мове на беларускім тэлебачанні.

Читать далее: