У аварыйным стане дарогі на многіх вуліцах мікрараёна Ціраспаль у Віцебску
![](https://petitions.pro/upload/images/5863/b0824b32305c7369132ea331d64894f1.jpg)
получен
Адресат:
- Витебский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 12 июня. Читать ответ
Дарожнае пакрыццё ў Віцебску амаль на ўсёй працягласці вуліц 1-й, 3-й і 4-й Ціраспальскай ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Так, дарожнае пакрыццё на гэтах вуліцах мае наступныя дэфекты:
• уся дарога пакрыта буйнымі выбоінамі і глыбокімі ямамі;
• як следства — на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын;
• перамяшчацца на аўтамабілі па такой дарозе магчыма толькі на самай мінімальнай хуткасці.
Фотаздымкі стану розных участкаў гэтай дарогі прыкладваем да гэтага звароту.
Разам з тым, паводле дадатка Б СТБ 1291-2016 «Дарогі аўтамабільныя і вуліцы. Патрабаванні да эксплуатацыйнага стану, дапушчальнага па ўмовах забеспячэння бяспекі дарожнага руху», зацв. і ўв. у дзеянне пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2016 № 89, выбоіны — гэта мясцовыя разбурэнні дарожнага пакрыцця, у тым ліку ўмацаваных абочын, якія маюць выгляд паглыбленняў рознай канфігурацыі з рэзка акрэсленымі бакамі, якія ўтварыліся за кошт разбурэння матэрыялу пакрыцця або прасадкі землянога палатна.
Адзначым, што СТБ 1291-2016 устанаўлівае гранічна дапушчальныя велічыні дэфектаў пакрыцця праезнай часткі аўтамабільных дарог. На нашу думку, дарожнае пакрыццё на гэтай дарозе не адпавядае ўстаноўленым вышэй нормам і месцамі знаходзіцца ўжо ў аварыйным стане.
Аўтарамі гэтага звароту неаднойчы назіраліся выпадкі псуты аўтатранспарту пры перамяшчэнні па дарозе. Былі выпадкі і заезду на абочыны з-за спробы аб'ехаць вялізныя выбоіны. Такая сітуацыя вельмі небяспечная.
Раней жыхары гэтых вуліц ужо звярталі ўвагу выканкаму на стан дарогі, але абяцанне ўключыць яе у план рамонта так і не было выканана.
Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.
У сваю чаргу, арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-З «Аб дарожным руху» ўстанавіў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў галіне дарожнага руху выяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі прычыны і ўмовы, якія садзейнічаюць парушэнню Правілаў дарожнага руху і (або) учыненні дарожна-транспартных здарэнняў, і прымаюць своечасовыя меры па іх устараненню.
У адпаведнасці з пп.5.1. п.5 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087, добраўпарадкаванне і эксплуатацыя тэрыторыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, у мэтах прывядзення тэрыторыі ў стан, прыдатны для эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, інжынерных і транспартных камунікацый, стварэння спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, і ўключаюць у сябе будаўніцтва ў адпаведнасці з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыяй і эксплуатацыю пешаходных шляхоў (тратуары, пешаходныя вуліцы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).
На падставе вышэйсказанага, патрабуем:
• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану дарожнага пакрыцця дарогі на 1-й, 3-й і 4-й Ціраспальскай вуліцах;
• прыняць меры па неадкладным капітальным рамонце ўказанага ў звароце ўчастка дарожнага пакрыцця;
• пазначыць дакладныя тэрміны, калі будуць пачаты і выкананы неабходныя рамонтныя работы.
Пры разглядзе гэтага звароту просім:
• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.
Читать далее:
-
За переименование улицы Уборевича в г.Минске
-
В запущенном состоянии двор между домами №4 и №6 на улице Горбачевского в Витебске
-
За абавязковую здачу чыноўнікамі дзяржаўнага экзамену на веданне беларускай мовы.
-
За перайменаванне вул. Валадарскага ў Магілёве
-
Благоустройство возле дома 19-4 по ул. Чкалова в г. Витебске
-
За переименование ул. Калинина в г.Гомеле