За перайменаванне вуліцы Ландэра ў г. Мінску
получен
Адресат:
- Минский городской исполнительный комитет
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 9 сентября. Читать ответ
У горадзе Мінску, у Кастрычніцкім раёне, існуе вуліца, якая носіць імя савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Ландэра Карла Іванавіча.
Мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Мінска, уважліва азнаёміліся з біяграфіяй дадзенага функцыянера і прыйшлі да высновы, што надышоў час перайменаваць дадзеную вуліцу.
Так, згодна з яго біяграфіі: «Ландэр - Актыўны прыхільнік ідэі «сусветнай рэвалюцыі» і гвалтоўнага ўвядзення камунізму ў краіне. Адмоўна ставіўся да ідэі дзяржаўнасці народаў Расійскай імперыі, выступаў супраць абвяшчэння ССРБ, адмаўляў існаванне беларускага народа і мовы.
А таксама менавіта Ландер служыў у 1920 г. у органах Усерасійскай надзвычайнай камісіі. Быў адным з арганізатараў Чырвонага тэрору ў Данскай вобласці і на Паўночным Каўказе ў перыяд грамадзянскай вайны ў Расіі (у распрацаванай Ландерам інструкцыі - спецыяльныя трыбуналы "тройкі", акцыі запалохвання для захопу каштоўных закладнікаў і наступнага іх расстрэлу).
( https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/istoricheskie-sobytiya/arhivnye-dokumenty-i-materialy-4/arhivnye-dokumenty-i-materialy/deyateli-belorusskogo-naczionalnogo-vozrozhdeniya-i-gosudarstvennogo-stroitelstva-v-1918-1920-h-godah/lander-karl )
Сумна ўсведамляць, што яго імя ўшанавана на карце горада Мінска, а такіх вядомых беларусаў як С.Шушкевіч, або В.Быкаў – не.
Менавіта таму мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Мінска, кіруючыся арт.20 Закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў", які ўстанаўлівае, што прапановы аб перайменаванні састаўных частак населеных пунктаў могуць уносіць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, гэтым зваротам просім Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт наяўным у яго правам і ўнесці прапанову аб перайменаванні вуліцы Ландэра ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.