За дэмантаж помніка Леніну ў горадзе Заслаўе.
получен
Адресат:
- Заславский городской исполнительный комитет
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 30 августа. Читать ответ
Мы, неабыякавыя жыхары і госці горада Заслаўя, лічым што помнік савецкага дзяржаўнага дзеяча У.І.Леніна, устаноўлены на вул Вялікай 1, павінен быць у тэрміновым парадку дэмантаваны!
Мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Заслаўя ўважліва азнаёміліся з біяграфіяй дадзенага палітычнага дзеяча і ў нас ёсць усе дадзеныя меркаваць, што помнік У.І, Леніну не павінен быць усталяваны ў г. Заслаўі.
Так згодна са артыкуламі доктара гістарычных навук В. Лаўрова: «Ленін пастаянна клікаў да гвалтоўнай змены асноў законнага ладу, узначаліў Кастрычніцкі дзяржаўны пераварот1917 г. і разагнаў законны расійскі парламент – Устаноўчы Сход. Апошнім Ленін перашкодзіў законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, ажыццяўленню грамадзянамі іх выбарчых правоў у злучэнні з гвалтам (гвалтоўны разгон Сходу, які суправаджаўся растрэлам мірнай дэманстрацыі ў яго падтрымку). Кастрычніцкі ўзброены захоп улады і разгон парламента пацягнулі за сабой Грамадзянскую вайну - найбольш амаральную з усіх войн, у якой рускі ішоў супраць рускага, брат супраць брата, сын супраць бацькі і г.д. Ленін адкрыта заклікаў да развязвання Грамадзянскай вайны.
Ленін не толькі публічна апраўдваў тэрарызм, але кіраваў канкрэтнай тэрарыстычнай дзейнасцю і распрацоўваў метады партызанскай вайны, напрыклад, у кастрычніку 1905 г. Ленін стварыў страшныя канцлагеры і праводзіў палітыку чырвонага тэрору, г.зн. дзяржаўнага тэрарызму.»
(
https://www.pravmir.ru/ekstremizm-v-rabotax-lenina-obrashhenie-istorika-vladimira-lavrova-v-sledstvennyj-komitet/ )
Мы цалкам падзяляем пункт гледжання вышэйпаказанага аўтара, падстаў сумнявацца ў прыведзеных ім довадах у нас не маецца.
На падставе вышэйпададзенага мы, жыхары і госці горада Заслаўя, патрабуем дэмантаваць помнік У.І.Леніну, размешчаны на вул.Вялікай 1.
Читать далее:
-
Проверить законность запрета медикам участвовать в научных конференциях
-
О наличии лженаучных методов в медицине.
-
Дорога на ул. Заречной в Витебске в разрушенном состоянии
-
За забарону рэкламы алкаголю ў начны час (22.00 - 07.00)
-
Срочный капитальный ремонт ограждения на мосту через реку Березина
-
Опубликовать Логойскую районную инвестпрограмму