PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5900
19 июля 2024

Аб'явы маршрутаў на беларускай мове ў грамадскім транспарце г. Магілёва

Аб'явы маршрутаў на беларускай мове ў грамадскім транспарце г. Магілёва, як у Мінске
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Аб'явы маршрутаў на беларускай мове ў грамадскім транспарце г. Магілёва.

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, жыхары г. Магілёва і неабыякавыя да захавання і развіцця беларускай мовы ў нашым горадзе, звяртаемся да вас з просьбай рабіць надпісы маршрутаў спераду аўтобусаў і тралейбусаў на беларускай мове.

На дадзены момант надпісы маршрутаў на грамадскім транспарце Магілёва робяцца выключна на рускай мове. Аднак, у Мінску і іншых гарадах Беларусі ужо паспяхова ўкаранёны практыка выкарыстання беларускай мовы на надпісах маршрутаў, што спрыяе захаванню і папулярызацыі нашай роднай мовы.

Перавагі ўкаранення беларускай мовы ў надпісах маршрутаў:

1. Захаванне культурнай спадчыны. Выкарыстанне беларускай мовы на грамадскім транспарце будзе спрыяць папулярызацыі і захаванню нашай мовы і культуры.

2. Павышэнне нацыянальнай самасвядомасці. Надпісы на беларускай мове дапамогуць узмацніць нацыянальную самасвядомасць і гонар за сваю краіну.

3. Паляпшэнне турыстычнай прывабнасці. Для замежных турыстаў гэта стане добрай магчымасцю пазнаёміцца з беларускай мовай, што зробіць наш горад больш прывабным для наведвальнікаў.

4. Роўныя магчымасці для ўсіх грамадзян. Людзі, якія размаўляюць на беларускай мове, будуць адчуваць сябе больш камфортна і зразумела ў гарадскім транспарце.

Мы просім разгледзець нашу петыцыю і ўжыць неабходныя меры для ўвядзення надпісаў маршрутаў на беларускай мове ў грамадскім транспарце Магілёва. 

Читать далее: