Спыніць рэпрэсіі
отправлена
Адресат:
- Министерство внутренних дел Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ждем ответ на петицию до 5 мая 2017
СПЫНІЦЕ РЭПРЭСІІ !
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, звяртаемся да прадстаўнікоў розных сілавых ведамстваў, міністэрстваў Рэспублікі Беларусь , і патрабуем спыніць рэпрэсіі супраць беларускага грамадства.
Масавыя затрыманні, вобшукі, допыты, збіццё людзей,выкрадані, катаванні, гвалт і бязмежжа прадстаўнікоў праваахоўных і судовых органаў сталі нормай для дзяржавы, кіруемай Лукашэнкам А.Р.
На двары 2017 год, а такое адчуванне, што кола гісторыі вяртае нас у страшныя гады сталінскага тэрору, калі жыццё, свабода чалавека не каштавала нічога, калі любога грамадзяніна маглі зрабіць ворагам, закатаваць, знішчыць на загад уладаў. Мы заклікаем вас: спыніцеся, пакуль не распачаліся масавыя рэпрэсіі, пакуль вы не залілі крывёю непавінных людзей вуліцы і гарады Беларусі, спыніцеся, бо яшчэ можна спыніцца і вярнуцца да цывілізаванага, гуманнага, прававога канстытуцыйнага ладу, спыніцеся, не пакідайце нашчадкам новыя Курапаты.
Мы патрабуем :
неадкладна вызваліць усіх палітвязняў:
праваабаронцаў Бандарэнку Андрэя , Міхаила Жамчужнага, Аляксея Жалнова;
антыфашыстаў Іллью Валавіка, Вадзіма Бойка, Зьміцера Цехановіча, Філіпа Іванова;
беларускага патрыёта Алеся Юркойця, пенсіянера Аляксандра Лапіцкага;
затрыманых па абвінавачванні ў арганізацыі так званых “масавых беспарадкаў”:
Абрамава А., Афнагель Яўгена ,Барсток Сяргея, Грэк Іллю,Гурына Юрыя , Громава Сяргея, Васильева Рамана,Данілава Віктара, Дашкевіча Зміцера , Дукшта Вячаслава,Дундукова Андрэя, Комлік-Ямацін Андрэя,Крамянецкага Зьмира, Лазоўскага Міраслава ,Леўчанка Арцёма ,Максіма С.,Міхалькова Яна, Пашкевіч Цімура Пальчэўскага Сяргея , Стрыбульскіага Сяргея, Яўдаху Аляксандра,Яроменка Уладзя;
затрыманых падчас “маршаў недармаедаў, за абарону Курапатаў - гэа
Ежы Грыгенча ,Анатоль Лябедзька Вiталь Рымашэўскi , Юрась Губарэвiч ,Максім Буйніцкі ,Канстанцін Копац ,Сяргей Верамеенка,Зьміцер Гарбуноў , Павал Севярынец (Ворша), Васіль Берасьнеў ,Віктар Андрэеў ,Вячаслаў Касінераў ,Яўген Васьковіч,Віктар Рубцоў,Максім Філіповіч ,Яўген Жураўскі ,Мікола Чарнавус,Алег Аксёнаў ,Уладзімір Шанцаў ,Рабкова Марыя ,Марына Насенка ,Яўген Чуліцкі ,Яўген Шыманскі ,Пётр Маркелаў (Менск), Елізавета Пракопчык,Алена Дубовік ,Алег Аўдзеенка ,Анастасія Ранько ,Аляксандар Скурыдзін (Менск), Алег Мяцеліца ,Аляксандар Лаўрэнцьеў ,Ігар Чарак ,Юлія Філіпава ,Зьміцер Люнтоў ,Юры Пішчэлін,Ільля Міраненка ,Станіслаў Русакоў ,Аксана М. ,Сінкавец Аляксандар ,Яновіч Святаслаў ,Сяргей Мацкойць ,Яўген Дз.,Арсеній Канаплёў ,Святлана Серавокая ,Уладзіслаў Лобаў ,Алег Ворса, Васіль А. , Алена Немік ,, Павел Маркаў , Максім Курцоў Лідзія Вярыга ,Арцём Салавей ,
Арцём Маркін ,Уладзімер Ларыёнаў ,Андрэй Навакоўскі ,Зьміцер Мітрашэўскі,Антон Данілаў Вольга Каптур ,Юры Навумовіч ,Алег Каптур ,Юрый Кузьняцоў (Менск), Д. Беланогаў ,Марыя Яфімовіч (Менск), Барыс Сычык ,Арцём Скарабагаты ,Канстанцін Н. ,Віктар С. ,Яўген Р.,Уладзіслаў А. Аляксей А. ,Яўген У. П.В. Фадзееў ,Н.С. Бондар ,Яўген Жураўскі ,Аляксандар Булаўка ,Анатоль Паплаўны ,Уладзімер Кацора ,Зьміцер Сабураў ,Уладзімер Няпомняшчых ,Алег Шаўко ,Вадзім Саранчукоў ,Марына Дубіна ,Аляксандар Барысенка ,Аляксандар Кабанаў ,Андрэй Марач,Валер Мінец ,Рыгор Грык ,Вітольд Ашурак ,Аляксандар Няўдаха ,Дзьмітры Сергіевіч, Анатоля Шумчанку , Вячаслава Сіўчыка ,Алеся Лагвінца ,Мікалай Казлоў, Павал Юхнвіч ….
патрабуем вярнуцца да выканання Галоўнага Закону – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, неадкладна адмяніць усе дэкрэты, указы, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублкі Беларусь і нормам міжнароднага права.
Спыніце рэпрэсіі, пабойцеся Бога!