Дапоўніць артыкул 9.22 КаАП "Парушэнне заканадаўства аб мовах"
отправлена
Адресат:
Текущий статус обращения:
- Ждем ответ на петицию до 1 декабря 2017
У сувязі са скаргамі грамадзян Канстытуцыйным Судом 12 лістапада 1998 г. была накіравана ў Палату прадстаўнікоў прапанова аб увядзенні адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб мовах. Законам ад 24 лістапада 1999 г. КаАП (у рэдакцыі 1984 г.) быў дапоўнены арт. 172-2, згодна з якім публічная ганьба дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва Беларусі, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі цягне накладанне штрафа на грамадзян у памеры ад 2 да 5 мінімальных заробкаў, а на службовых асоб – ад 5 да 10 мінімальных заробкаў (далей – МЗ). Такія справы былі падведамственныя адміністратыўным камісіям (арт. 199 КаАП (у рэдакцыі 1984 г.), а пратаколы аб правапарушэнні складалі ўпаўнаважаныя на тое службовыя асобы выканаўчых камітэтаў мясцовых Саветаў дэпутатаў (арт. 243 КаАП (у рэдакцыі 1984 г.).
1 скаваіка 2007 г. набыў моц новы КаАП. Арт. 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” быў дапоўнены кваліфікуючым складам “прапаведаванне варожасці на моўнай глебе”. Разам з тым адмянялася дзяленне парушальнікаў на грамадзян і службовых асоб і ўводзілася аднолькавае пакаранне – ад 4 да 10, але не мінімальных заробкаў, а базавых велічынь (далей – БВ). Права складаць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні прадугледжаным арт. 9.22 КаАП у адпаведнасці з арт. 3.30 ПВКаАП маюць ўпаўнаважаныя на тое службовыя асобы выканаўчых камітэтаў, а разглядае адміністрацыйную справу па сутнасці і прымае рашэнне суд у адпаведнасці з арт.3.2 ПВКаАП.
На нашу думку і зыходзячы з практыкі прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб мовах, неабходна ўзмацніць адказнасць па арт. 9.22 КаАП, а таксама пашырыць колькасць суб’ектаў, якія маюць права складаць пратакол аб адміністрацыйным парушэнні і разглядаць адміністрацыйную справу па-сутнасці.
Гэта абумоўлена наступным:
а) Паколькі санкцыя за парушэнне арт. 9.22 КаАП нязначная (да 10 БВ), то асобы, чые правы парушаны часта не хочуць заяўляць аб парушэнні, бо адміністрацыйны працэс займае шмат часу, а вінаватая асоба, нават калі і будзе прыцягнута да адказнасці атрымае нязначнае спагнанне;
б) Права складаць адміністрацыйны пратакол маюць толькі ўпаўнаважаныя службовыя асобы выканаўчых камітэтаў. Паколькі пытанне парушэння моўных правоў доволі складанае і патрабуе спецыяльных ведаў і вывучэнняў, а складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і наогул абароны парушаных правоў не з’яўляецца асноўнай дзейнасцю выканкамаў, гэта выклікае ў сваю чаргу неправільнае талкаванне нормаў, з якімі выканкам сутыкаецца рэдка, што ў сваю чаргу вядзе або да неабаснаванага спынення адміністрацыйнай справы, альбо яе зацягвання да такога моманту, калі выходзяць тэрміны прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці. Выканкамы аб’ектыўна не вельмі добра падрыхтаваны для хуткай і якаснай працы з парушэннямі заканадаўства аб мовах;
в) Суды, якім падсудны правапарушэнні па арт. 9.22 КаАП перагружаныя разглядам іншых спраў і неабходна пашырыць колькасць суб’ектаў, што могуць разглядаць справы аб парушэннях заканадаўства аб мовах.
Таму, мы прапануем арт. 3.30 ПВКаАП дапоўніць правам складаць адміністрацыйныя пратаколы па арт. 9.22 КаАП упаўнаважанымі на тое асобамі органаў унутраных спраў, камітэта дзяржаўнага кантролю і пракурорам. Арт 3.2 КаАП неабходна дапоўніць правам разглядаць адміністрацыйную справу па-сутнасці ўпаўнаважанымі на тое асобамі органаў унутраных спраў, мясцовых выканаўчых камітэтаў.
Арт. 9.22 КаАП у наступнай рэдакцыі:
“Артыкул 9.22. Парушэнне заканадаўства аб мовах
Публічная абраза, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, прапаведванне варожасці на моўнай глебе –
цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь, на юрыдычную асобу – ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь.”
Читать далее:
-
Увесці адміністрацыйную адказнасць за адказ не на мове звароту на пісьмовы зварот у межах закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"
-
Площадки для детей! - Это неотъемлемая часть детства каждого!
-
За барацбу з дзеяннямі па забароне курэння тытуню ў цягніках далёкага накірунку
-
Указальнікі вуліц - па-беларуску і па-руску адначасова!
-
Оптимизация дорожной разметки по ул. Богдановича (от ул. Широкой до ул. Некрасова)
-
Вярнуць Брэсту гістарычную назву Берасце