Прочее

Адкрыць архівы, назваць імёны ахвяраў і месцы растрэлаў, забараніць прапаганду сталінізма.

workimg

Теги:   АРХИВ  кгб  секреты 

Количество подписей под петицией:

1137

Заклікаем да падпісання Рэзалюцыі форума"Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны" усіх зацікаўленых ва ўстанаўленні ісціны, устанаўленні імёнаў і шанаванні памяці, ўсіх нявінна пацярпелых ад рэпрэсій грамадзянаў, партыі, рухі, арганізацыі...

Прикрепленные фотографии

Текст петиции

  • Учреждение, в которое направлено обращение: Комитет государственной безопасности
  • Дата и время отправки: 04 сентября 2017, 07:00

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі розных партый, грамадзянскіх ініцыятываў, кампаній і арганізацый, да 100-годдзя бальшавіцкага перавароту, што паклаў пачатак узрушэнняў, якія ўнеслі мільёны жыццяў, а таксама да 80-годдзя пачатку ў СССР Вялікага тэрору, разумеючы, што права грамадзян на ўстанаўленне ісціны, а таксама ўстанаўленне імёнаў і шанаванне памяці ўсіх нявінна пацярпелых ад рэпрэсій немагчымыя без свабоднага доступу да архіваў, патрабуем:

1. Зняць грыфы сакрэтнасці з усіх змешчаных на захоўванне ў Беларусі дакументаў за 1917-1953 гады.

2. Перадаць з ведамасных у адкрытыя дзяржаўныя архівы ўсе архіўна-следчыя справы на рэпрэсаваных у 1920-1970-я гады. Забяспечыць свабодны доступ да ўсіх дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні больш за 75 гадоў, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам не могуць падпадаць пад абмежаванне як таямніца асабістага жыцця.

3. Забяспечыць свабодны доступ (у тым ліку і праз інтэрнэт) да базы дадзеных "Звесткі аб неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянах Беларусі”, якая знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, бо наяўная ў ёй інфармацыя не падпадае ні пад якія законныя абмежаванні.

4. Устанавiць і назваць усе існуючыя ў Беларусі месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяр рэпрэсій.

5. Пазначыць гэтыя месцы, усталяваць вакол іх адпаведныя ахоўныя зоны, назваць імёны пахаваных там ахвяраў палітычных рэпрэсій і прыняць усе меры па ўвекавечанні іх памяці.

6. Правесці поўную і канчатковую рэабілітацыю сотняў тысяч грамадзян: раскулачаных, ваеннапалонных, замежных грамадзян і г.д. Пры адсутнасці інфармацыі пра месцы адбыцця пакарання, а таксама высланых у адміністрацыйным парадку ў розныя рэгіёны СССР, звярнуцца на дзяржаўным узроўні да кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі і Казахстана з просьбай, каб кампетэнтнымі органамі быў праведзены пошук і складзеныя пайменныя спісы ўсіх рэпрэсаваных грамадзян БССР. Пры адсутнасці ў Беларусі звестак пра месцы расстрэлаў і пахаванняў, уключаючы Курапаты, на дзяржаўным узроўні звярнуцца да кіраўніцтва РФ, каб адпаведны пошук быў праведзены ў архівах ФСБ і МУС РФ.

7. Прызнаць адмаўленне сталінскіх рэпрэсій, іх апраўданне і прапаганду сталінізму, у залежнасці ад цяжару, адмiнiстрацыйным цi крымінальным злачынствам, для чаго ўнесці адпаведныя змены ў адпаведныя Кодэксы.

22.08.2017
Рэзалюцыю падтрымалі партыі, палітычныя і грамадскіярухі, арганізацыі , установы:
Аб'яднаная Дэмакратычная партыя
Партыя Беларускай Хрыстыянскай Дэмакратыі
МФ
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя
Рух “За Свабоду”
Грамадская ініцыятыва “Еўрапейская Беларусь”
Грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва”
Незалежны прафсаюз “Салідарнасць”
Публічная установа БДЦ
Публічная установа “Грамадскі вердыкт”
Грамадская ініцыятыва “Крок к закону”
Грамадская ініцыятыва “Лятучы універсітэт”
Прыватная інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн»
Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова “Тайм-акт”
Асветніцкая установа ” Цэнтр прававой трансфармацыі”
Грамадская ініцыятыва “За ўратаванне мемарыяла Курапаты”
Аргкамітэт па стварэнню гісторыка-асветніцкага аб’яднання “Вяртанне
Памяці”
Грамадская ініцыятыва “Эксперты у абарону мемарыяла Курапаты”
Грамадская ініцыятыва ”Школа пошука інфармацыі аб рэпрэсаваных”
Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў
Грамадская асацыяцыя “За справядлівы суд у Беларусі”
Віцебская філія Саюза мастакоў Беларусі
Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій
Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
Менская філія міжнароднага праваабарончага руху “Мемарыял”
Інтернэт-праект “Архіў вуснай гісторыі”
ПЦ “Прававая дапамога насельництву”
Рух салідарнасці "Разам"

Рэзалюцыю падтрымалі:
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь:

Тарасевіч Зінаіда,
Раманоўскі Уладзімір,
Бандарэнка Зінаіда,
Някляеў Уладзімір,
Лябедзька Анатоль,
Статкевіч Мікола,
Севярынец Павал
Дашкевіч Зьміцер,
Саннікаў Андрэй,
Губарэвіч Юрась,
Кузняцоў Ігар ,
Мельнікаў Ігар,
Дрозд Зьміцер,
Процька Таццяна,
Тарас Анатоль,
Пушкін Алесь,
Адамовіч Славамір,
Міхайлоўская Раіса,
Волчек Алег,
Валчок Юрый,
Рынкевіч Ігар,
Шапуцька Ганна,
Шапуцька Віктар,
Батура Яўген,
Серадзюк Дыяна,
Мікалайчык Вольга,
Майорава Вольга,
Ахроменка Уладзіслаў,
Скобла Міхась,
Харлан Аксана,
Логвін Валянціна,
Стома Ларыса,
Аўтуховіч Мікола,
Завадскі Васіль,
Бандарэнка Андрэй,
Малашчук Кася,
Афнагель Яўген,
Вінярскі Максім,
Віняцкі Ягор,
Раманава Вольга,
Чэрапок Галіна,
Вадалажская Таццяна,
Юркевіч Зьміцер,
Арэшка Вацлаў,
Свяцкая Валянціна,
Сцепаненка Паліна,
Севярынец Ганна
Кучура Людміла,
Агеева Таццяна,
Балакіна Тамара,
Кераль Алег,
Хадыка Аляксей,
Лунёва Любоў,
Бадун Валер
Гацак Максім
Ханецкий Вітольд
Станкевіч Ігар


Полученный ответ

Рейтинг
ответа
(13 оценок)
1,7

Звестак аб канкрэтных месцах масавых расстрэлаỳ i захавання ахвяр палiтычных рэпрэсiй у архiвах органаỳ дзяржаỳнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь не маецца.
Паỳнамоцтвамi па рэабiлiтацыi ахвяр палiтычных рэпрэсiй надзелены суды i органы Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь.

  • дата получения: 04 октября 2017
  • подписал: Заместитель председателя И.П.Сергеенко
Ответ КГБ

14.9кБ, добавлено Moder2, 2017-10-08 01:44:25


Комментарии (40)

Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться