PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1277
29 декабря 2017

АБ ПУБЛІКАЦЫІ ТРЭЦЯЙ УСТАЎНОЙ ГРАМАТЫ БНР У ДЗЯРЖАЎНЫХ СРОДКАХ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Даць даручэнне рэдакцыям друкаваных дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі размясціць Трэцюю ўстаўную грамату БНР
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:

Згодна п. 4 артыкула 27 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 «Аб архіўнай справе і справодстве ў Рэспубліцы Беларусь» у мэтах задавальнення патрэб грамадзян, грамадства і дзяржавы ў выкарыстанні інфармацыі, якая змяшчаецца ў архіўных дакументах, ажыццяўляецца папулярызацыя архіўных дакументаў. У фондзе №325 («Рада министров БНР») Нацыянальнага архіва Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ўнікальны дакумент — Трэцяя ўстаўная грамата ад 25 сакавіка 1918 года, паводле якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай народнай рэспублікі (БНР). Грамата падпісана: Часовым старшынёй урада і народным сакратаром замежных спраў Язэпам Варонкам, народным сакратаром ваенных спраў Канстанцінам Езавітавым, народным сакратаром народнай гаспадаркі Янам Серадой, народным сакратаром землярбства Тамашам Грыбам, народным сакратаром юстыцыі Яфімам Бялевічам, загадычкам спраў сэкрэтарыяту Лявонам Зайцам, народным сакратаром кантроля Пятром Крачэўскім, народным сакратаром асветы Акрадзем Смолічам, народным сакратаром апёкі Палутай Бадуновай, народным сакратаром поштаў і тэлеграфаў Аляксандрам Карабачам.

Нягледзячы на тое, што наконт БНР як першай формы беларускай дзяржаўнасці ў XX ст., не сціхаюць спрэчкі, тым не менш, зацвярджэнне такой граматы было важным гістарычным актам. Гэта была першая спроба заявіць аб праве на нацыянальную дзяржаўнасць і незалежнасць. Гэта вельмі актуальна і сёння, калі мы жывём ва ўмовах уласнай беларускай дзяржавы.

Справа ў тым, што прапанавы архіўны варыянт Трэцяй устаўной граматы збольшга невядомы шырокаму колу чытачоў і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. У школьных падручніках, зборніках дакументаў, на буйных інфармацыйных парталах такі варыянт адсуднічае, у выніку чаго ствараецца скажонае ўяўленне аб знешнім выглядзе гэтага важнага дакумента. Вельмі часта ён публікаецца без другой старонкі, дзе бачна подпісы кіраўнікоў БНР і дзяржаўная пячатка рэспублікі. Публікацыя менавіта такого варыянта Трэцяй устаноўной граматы БНР на старонках шматтыражных дзяржаўных выданняў, безумоўна, стане важкім крокам не толькі па папулярызацыі беларускага гістарычнага мінулага, але і зрухам па далейшым вывучэнні феномена БНР.

ПРАПАНОВА

1. У стогадовы юбілей абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі даць даручэнне рэдакцыям друкаваных дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі размясціць ў адпаведных выпусках (за два-тры дні да 25 сакавіка 2018 года, а, па-магчымасці, ў гэты дзень) Трэцюю ўстаўную грамату БНР ад 25 сакавіка 1918 года з інфармацыйнай гістарычнай даведкай.

2. Абавязаць рэдакцыі друкаваных дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі размясціць Трэцюю ўстаўную грамату БНР ад 25 сакавіка 1918 года на адпаведных сайтах.

3. Спіс друкаваных дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі: «Белорусская нива», «Звязда», «Рэспубліка», «Народная газета», «Народная асвета», «Советская Белоруссия», «Знамя юности».

Читать далее: