У сувязі з развіццём веласіпеднага руху ў горадзе Слуцку ў гараджан паўстала патрэба ў адмысловых веласіпедных дарожках. Па існуючых правілах дарожнага руху веласіпедыстам забаронена рухацца па праезжай частцы.
А павелічэнне інтэнсіўнасці веласіпеднага руху па тратуарах стварае пагрозу траўматызму, як сярод пешаходаў, так і сярод веласіпедыстаў.
На падставе гэтага ПРОСІМ стварыць веласіпедные дарожкі па вуліцы Леніна ў адпаведнасці з нормамі, прадугледжанымі ТКП 45-3.03-227-2010 (02250, ТКП 45-3.01-116-2008 (02250).
Количество подписей под петицией:
155
Теги: велосипед Слуцк велодорожка
Уладкаванне веласiпедных дарожак можа ажыццяуляцца толькi за кошт сродкау на капiтальны рэмонт, якi да 2020 г. не прадугледжаны.
На цяперашні час профіль вул. Леніна не дае магчымасці канструктыўна аддзяліць ад іншых элементаў дарогі веласіпедныя дарожкі, таму веласіпедны рух ажыццяўляецца па тратуары або пешаходнай дарожцы па вул. Леніна згодна п.148 ПДР.
У выпадку правядзення рэканструкцыі вул. Леніна будуць прадугледжаны веласіпедныя дарожкі
Комментарии (2)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться