PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1766
29 августа 2018

Перайменаваць станцыю метро "Плошча Леніна"

Неналежны разгляд звароту
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Адказ, атрыманы 24.08.2018г. з Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту, нельга лічыць адпаведным патрабаванням заканадаўства ў частцы поўнага, усеагульнага і аб’ектўнага разгляду зваротаў і накіравання матываваных і абгрунтаваных адказаў грамадзянам па наступных прычынах:

1. Не паказана, калі адбывалася пасяджэнне камісіі па пытанню перайменавання станцыі метро “Плошча Леніна” (дата і нумар пратаколу, згодна з якім было прынятае рашэнне).

2. Не паказана (са спасылкай на адпаведныя дакументы) агульная колькасць жыхароў Мінска, якія пры абмеркаванні выказваліся “супраць” перайменавання, і колькасць жыхароў, якія выказваліся “за” перайменаванне. Пад зваротам з патрабаваннем перайменаваць станцыю падпiсалася 155 чалавек – гэтыя галасы таксама патрэбна ўлічваць. Звяртаемся з просьбай указаць назвы СМІ (і адпаведна даты выдання), у якіх даводзілася інфармацыя аб перайменаванні да ведама жыхароў г. Мінска.

Згодна з Інструкцыяй (Рашэнне Мінскага гарадскога савету дэпутатаў 12 сакавіка 2008 г. № 127, Аб найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска) "... у назвах аб'ектаў увекавечваюцца толькі імёны знакамітых асоб, чыё жыццё і дзейнасць сталі агульнанацыянальнай з'явай і былі непарыўна звязаны з Беларуссю – дзяржаўныя і ваенные дзеячы, дзеячы навукі, гісторыі і культуры Беларусі, а таксама Героі Беларусі і Савецкага Саюза; імёны сусветна прызнаных асоб іншых краін і народаў увекавечваюцца ў назвах аб'ектаў г. Мінска, калі іх жыццё і дзейнасць былі непасрэдна звязаны з Беларуссю".

3. Няма адказу на пытанне пра неадпаведнасць назвы станцыі метро плошчы, пад якой яна знаходзіцца.

4. 9 снежня 1991 года кіраўнік гарсавета Аляксандр Герасіменка падпісаў пастанову

№ 430 “Пра перайменаванне вуліц…”. Там было паказана, што праспект Леніна

перайменоўваецца ў праспект Скарыны, плошча Леніна – у плошчу Незалежнасці, вул. Горкага – у вул. Багдановіча і г. д.

2 снежня 2003-га дэпутаты гарсавета абмяркоўвалі назву станцыі і дапоўнілі ранейшую пастанову адным адзіным абзацам: “Для прывядзення ў адпаведнасць назвы станцыі “Плошча ім. В.І. Леніна” мінскага метрапалітэна з новай назвай “Плошча Незалежнасцi” вылучыць грашовыя сродкі ў памеры 98 мільёнаў рублёў”.

Просім паведаміць, на што былі выдаткаваны вылучаныя грошы і чаму не была выканана гэта пастанова.

Просім забяспэчыць належны разгляд звароту.

Читать далее: