Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выступаем у падтрымку законапраекту, распрацаванага дэпутатам Ганнай Канапацкай пры падтрымцы Руху "За Свабоду". Сярод асноўных прапановаў, выкладзеных у дакуменце:
- скарачэнне падставаў для канфіскацыі зямлі для дзяржаўных патрэбаў,
- зняццё забаронаў на здзелкі з участкамі,
- адмена абмежаванняў па іпатэцы і закладу права арэнды зямельных участкаў,
- выключэнне платы за заключэнне дамовы арэнды і магчымасці ў аднабаковым парадку зменаў памеру арэнднай платы,
- увядзенне дакладных мэтавых плацяжоў за зямлю,
- зняцце абмежаванняў на змены мэтавага прызначэння зямельных участках і іх падзел,
- судовы парадак прымусовай канфіскацыі.
Мы лічым, што на сёння зямельнае заканадаўства ўтрымлівае шмат невырашаных пытанняў і хібаў, якія гэтыя папраўкі могуць вырашыць. Гэтыя змены адпавядаюць інтарэсам фізічных і юрыдычных асобаў, у тым ліку прадстаўнікоў бізнесу.
На падставе вышэйвыкладзенага просім прыняць меры накiраваныя на ўнясенне вышэйпералiчаных нормаў у заканадаўства аб зямлi i зямельным праве, у прыватнасці ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб зямлi.
Количество подписей под петицией:
89
Прапановы могуць быць разглежданы толькi пасля унясення адпаведнага законапраекту
Комментарии (2)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться