PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2851
27 августа 2019

Супраць паглынання гістарычнага дома шматпавярховікам у Магілёве

Уключэнне гістарычнага будынка ў аб’ём жылога шматпавярховага будынка.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

З’явілася інфармацыя, што забудоўшчык хоча ўключыць будынак па Камуністычным завулку, 10 у Магілёве (помнік без катэгорыі ў складзе гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр Магілёва", шыфр 513Е000001) у аб'ём гмаха, які стане завяршэннем ужо існуючай шматпавярховай сценкі па вул. Лазарэнкі, 4.

Само ўзвядзенне гэтай сценкі выклікае пытанні, бо стаіць на рэльефе, і ўверсе, дзе падыходзіць да пасляваеннага пяціпавярховіка, мае яшчэ 8 паверхаў, а ўніз па рэльефе чамусьці пачынае павышацца, дасягаючы 10 паверхаў, хоць па логіцы і з улікам рэгламентаў гістарычнага цэнтра мусіў бы мець значна менш паверхаў і паніжацца па ўхіле. У выніку атрымаўся аб’екты, чыя паверхаваць, мяркуем, не адпавядае маштабу гістарычнага цэнтра, на тэрыторыі якога ён знаходзіцца, ён пануе над усім наваколлем, з боку вуліцы Лазарэнкі (гістарычная Віленская) — асноўнага пункта ўспрымання сілуэта гістарычнага цэнтра - ён ужо з’яўляецца галоўнай дамінантай, спрачаючыся з будынкам гарадскога тэатра, а з пэўных месцаў увогуле закрываючы яго. Цяпер жа надумалі знішчыць гістарычны будынак пад працяг гэтага "непаразумення". А гэта будзе менавіта, на наш погляд, разбурэнне, бо сучасныя будынкі маюць куды больш глыбокія падвалы і падмуркі чым забудова мінулага стагоддзя, не кажучы ўжо пра тое, што ўсё акрамя галоўнага фасада знікне назаўжды.

Зыходзячы з вышэй напісанага, лічым уключэнне гістарычнага будынка ў аб’ём жылога шматпавярховага будынка недапушчальным, разбуральным. Просім прызнаць, што тры секцыі дома па вул. Лазарэнкі, 4 з’яўляюцца дысананснымі, парушаюць цэласнасць гістарычнага асяроддзя і замінаюць успрыманню архітэктурных помнікаў. Просім таксама не ўзгадняць узвядзенне побач з гісторыка-культурнай каштоўнасцю новых вышынных секцый, патрабаваць завяршыць дом секцый з паверхавасцю, якая адпавядае рэгламентам гістарычнага цэнтра (5 паверхаў), узвядзенне больш высокіх секцый у гэтым месцы не можа быць абгрунтавана тым, астатні дом мае 8-10 паверхаў, бо, мяркуем, такая вышыня з’явілася ў выніку парушэння нормаў. Узніклую розніцу ў вышыні частак дома прапануем архітэктурна абыграць (каскад з паніжэннем да помніка), а глухія тарцы існуючага дома візуальна нейтралізаваць сродкамі дызайну (напрыклад, размалёўкамі, вертыкальным азеляненнем).

Читать далее: