PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3991
20 мая 2020

Вярнуць сістэму арыентавання з трохбаковымі вулічнымі стэндамі (Менск).

Вярнуць сістэму арыентавання з трохбаковымі вулічнымі стэндамі.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Да канца 2019 году ў Менску існавала сістэма арыентавання прадстаўленая вулічнымі інфармацыйнымі пунктамі (трохбаковымі вулічнымі стэндамі), сумяшчальнымі налепкамі на прыпынках і ў пераходах, а таксама іншымі элементамі ад распрацоўшчыка "Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце".

Напрыканцы 2019 году Менгарвыканкам не дазволіў далейшае знаходжанне гэтай сістэмы арыентавання ў Менску. Адначасова з гэтым у метро пачалі зʼяўляцца мапы на рускай мове "МИНСК И МЕТРОПОЛИТЕН основные достопримечательности" (Р. Атоян, ООО "Квадрограф"). У пачатку 2020 году на некаторых прыпынках зʼявілася мапа "Объекты Карты Гостя" на рускай і ангельскай мовах са шматлікімі памылкамі і парушэннямі інструкцыі па транслітарацыі. Таксама з'явіліся іншыя адзінкавыя мапы і сістэмы арыентавання.

На дадзены момант у Менску цалкам адсутнічае былая адзіная ўніфікаваная сістэма арыентавання, што, на наш погляд, утварае хаос. Таксама відавочна, Менск страціў свой асабісты каларыт, як адна з еўрапейскіх сталіц, а новыя мапы па моўнаму аздабленню нагадваюць нейкі горад Расейскай Федэрацыі.

У сувязі з гэтым:

1. Выказваем катэгарычную нязгоду з склаўшайся сітуацыяй, якая ні ў якім разе не можа быць прынята.

2. Патрабуем:

2.1. Вярнуць Менску ранейшую ўніфікаваную сістэму арыентавання, прадстаўленую інфармацыйнымі пунктамі (трохбаковымі вулічнымі стэндамі), а таксама сумяшчальнымі налепкамі на прыпынках і ў пераходах і іншымі элементамі ў тым выглядзе, у якім была гэтая сістэма арыентавання да знішчэння.

2.2. Разглядзець мэтазгоднасць размяшчэння рускамоўных мапаў "МИНСК И МЕТРОПОЛИТЕН основные достопримечательности", "Объекты Карты Гостя", а таксама іншых адзінкавых мапаў і цалкам іх прыбраць.

2.3. Поўнага інфармавання аб сістэме арыентавання па Менску.

Дадаткова адзначаем, што на інфалініі Менгарвыканкаму, у Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама, а таксама ў інфармацыйна-турыстычным цэнтры "Мінск" нам не змаглі даць інфармацыю пра далейшы лёс сістэмы арыентавання. Супрацоўніца Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама ў тэлефоннай размове з першым заяўніком дадзенага звароту выказалася, што былыя інфармацыйныя пункты (трохбаковыя вулічныя стэнды) мелі "страшный эстетический вид", у той жа час, напрыклад, падпісчыкі Telegram каналу "Стужка - Беларусь" выказалі 100% згоду, што былая сістэма арыентавання разам з інфармацыйнымі пунктамі (трохбаковымі вулічнымі стэндамі) была годнай нашай еўрапейскай сталіцы, вынікі адпаведнага апытання маюцца ў першага заяўніка дадзенага звароту.

Читать далее: