18 кастрычніка 2020 года ў Вілейскім раёне, у вёсцы Ручыца рухнула капліца XVIII стагодззя. Капліца ўнесена ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У 2019 годзе, па нашых дадзеных, вілейскія краязнаўцы некалькі разоў пісалі ў выканкам, міністэрствы, каб аднавілі капліцу. Але ў выніку ў 2020 годзе капліца абвалілася (https://rh.by/2020/10/18/kaplica/).
Згодна з арт.8 Кодэкса аб культуры адным з асноўных накірункаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры з`яўляецца забеспячэнне аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны. Арт.82 Кодэксу вызначае, што ахова гiсторыка-культурнай спадчыны ўключае аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей. У адпаведнасці з арт.14 Кодэкса аб культуры мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ажыццяўляюць кіраванне ў сферы культуры на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, распрацоўваюць і рэалізуюць дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.
Артыкул 35 Кодэкса аб культуры прадугледжвае доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей і да карыстання імі з дапамогай інфармацыі, якая распаўсюджваецца сродкамі масавай інфармацыі.
На падствае выкладзенага патрабуем:
- пачаць аднаўленне капліцы XVIII ст. у вёсцы Ручыца;
- пра ход аднаўленне капліцы пісаць у мясцовых і рэгіянальных СМІ.
Количество подписей под петицией:
77
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: гісторыя Вілейка капліца Агінскі Ручыцы
Пры фарміраванні бюджэту на 2022 год будзе разгледжана пытанне аб выдзяленні грашовых сродкаў на рамонтна-аднаўленчыя работы на аб'екце «Капліца» гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы Агінскіх» ў в. Ручыца Вілейскага раёна.
Ход правядзення работ па аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці будзе размяшчацца на сайце Вілейскага райвыканкама і на старонках газеты «Шлях перамогі».
44.5кБ, добавлено Wiktorka, 2021-07-31 16:57:38