Паводле інфармацыі, распаўсюджанай у Інтэрнэце, напрыклад, «Ніхто не мае права нажніцамі выразаць кавалкі гісторыі», размешчанай на сайце www.budzma.by, з бібліятэк, у тым ліку з іх электронных каталогаў, просяць выключыць некаторыя кнігі па ваеннай гісторыі Беларусі.
Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выказваем заклапочанасць і незадаволенасць рашэннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб выключэнні з бібліятэчнага фонду кніг В.А.Ляхара «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» і «Ваенная сімволіка беларусаў. Знамёны і мундзіры».
Мы лічым, што кнігі любога з аўтараў, якія не пярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, павінны быць у адкрытым доступе і, калі яны ўжо знаходзяцца у бібліятэчным фондзе, то забіраць іх няма неабходнасці, нягледзячы на тое, што аўтар кніг мае іншае меркаванне, якое адрозніваецца ад дзяржаўнай прапаганды.
У адпаведнасці з арт.134 Кодэкса аб культуры адной з асноўных задач бібліятэк з’яўляецца забеспячэнне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк згодна з іх патрэбнасцямі і інтарэсамі. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк з’яўляюцца, у тым ліку, садзейнічанне адраджэнню, захаванню і развіццю нацыянальных культурных традыцый, забеспячэнню даступнасці культурных даброт і павышэнню іх якасці, а таксама самастойнасць у вызначэнні зместу, форм і метадаў сваёй дзейнасці.
Згодна з пп.4.4. і пп.4.5. п.4 Палажэння аб Міністэрстве культуры (зацв. пастановай Савета Міністраў ад 17.01.2017 №40) асноўнымі задачамі Мінкультуры з'яўляюцца забеспячэнне правоў і свабод, абарона законных інтарэсаў грамадзян у сферы культуры і садзейнічанне забеспячэнню агульнадаступнасці культурнай дзейнасці і культурных даброт, павышэнню іх якасці.
На падставе выкладзенага мы патрабуем і прапануем для выпраўлення дадзенай сітуацыі прыняць меры па адмене рашэння аб выключэнні з бібліятэчнага фонду кніг В.А.Ляхара «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» і «Ваенная сімволіка беларусаў. Знамёны і мундзіры».
Количество подписей под петицией:
312
Теги: культура гісторыя кнігі бібліятэкі
Выданні В.А.Ляха нельга назваць навукова-гістарычнымі, на некаторых старонках кніг ёсць ілюстрацыі, якія не адпавядаюць беларускай сімволіцы, беларускаму народу, беларускай дзяржаве.
Дадзеныя выданні з моманту паступлення ў фонды бібліятэк не былі запатрабаваныя карыстальнікамі.
30.1кБ, добавлено Wiktorka, 2021-08-08 14:55:49