PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5093
21 сентября 2021

Азеляненне раёна i высадка дрэваў у Маламядзвежынскім і Лютэранскім скверах (Мінск)

Неабходнасць азелянення раёна вулiц К.Лiбкнехта i Волаха i папярэджання бескантрольнай вырубкi шматгадовых дрэваў.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Зварот аб азеляненні раёна вуліц К.Лібкнехта, Волаха і Купрыянава

(раён Ружачкі).

1. Забруджванне атмасфернага паветра з'яўляецца адным з асноўных фактараў рызыкі для здароўя. Паводле ацэнак, у 2016 годзе забруджванне паветра ў гарадах і сельскіх раёнах прывяло да 4,2 мільёнаў выпадкаў заўчаснай смерці ў свеце. Гэтая смяротнасць выклікана ўздзеяннем дробных цвёрдых часціц дыяметрам 2,5 і менш мікронаў (ТЧ2,5), якія прыводзяць да развіцця сардэчна-сасудзістых, рэспіраторных і анкалагічных захворванняў.

Для ачысткі паветра ў гарадах высаджваюць дрэвы, вусцейкі якіх знішчаюць дыяксіды серы і азоту, а таксама аксіды вугляроду, мікрачасціны пылу і іншыя элементы, паглынаюць і перапрацоўваюць іх.

Жыхары раёна вуліц Карла Лібкнехта, Волаха і Купрыянава жывуць у неспрыяльных экалагічных умовах: раён знаходзіцца на перакрыжаванні некалькіх транспартных вузлоў (вул.Няміга і вул.Бабруйская, пр.Дзяржынскага і пр.Жукава) і чыгуначнага вакзала. Раён Грушаўкі праз праспект Дзяржынскага засведчвае самы высокі ў Мінску ўзровень канцэнтрацыі цвёрдых часцінак, (адпаведны дакумент маецца ў першай у спісе заяўніцы звароту). Сквер і сажалка Мухля паміж вул.Волаха і Купрыянава фактычна закрываюць сабой прамысловую зону ўздоўж суседняй вуліцы Харкаўскай (фота маюцца ў першай у спісе заяўніцы звароту).

На цэлы раён ёсць толькі два невялікіх сквера - Маламядзвежынскі і Лютэранскі. У Лютэранскім скверы дзесяць гадоў таму было вырублена шмат дрэў для будаўніцтва гарадской трасы для падаўжэння 1-ага транспартнага кальца. Апошнія некалькі гадоў праводзіцца бескантрольная вырубка дрэў у скверах і ў дварах супрацоўнікамі ЖЭСаў, зрубленыя галіны доўгі час ляжаць пасярэдзіне двароў.

Гэта адмоўна ўплывае на паказчыкі здароўя і пагаршае ўзровень жыцця мясцовых жыхароў.

У раёне знаходзіцца некалькі школ (№№60, 80), вялікая колькасць дзіцячых садкоў (№№52, 77, 139, 172, 198, 209) (фота ў заяўніцы). Гэта патрабуе забеспячэння не толькі пасадкі зялёных насаджэнняў і дрэў, але і месцаў для дзіцячых пляцовак з вялікай колькасцю зялёных зон.

Важным з’яўляецца і сталы ўзрост вялікай часткі жыхароў “Ружачкі” (вышэй за 50 год) і падтрымка іх здароўя. Высаджаныя раней дрэвы ўздоўж дарог і некалькі паркаў часткова вырашалі праблему ачышчэння паветра, але перыядычная вырубка дрэў у сувязі з будаўніцтвам гандлёвых цэнтраў і недастатковы кантроль за вырубкай вяртаюць яе.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь знаходзіцца на 3-м месцы па адноснай смяротнасці ад хвароб, звязаных з забруджваннем паветра. Акрамя таго, на карце забруджванняў і неспрыяльных участкаў Мінска раён праспекта Дзяржынскага пазначаны першым (HYPERLINK "https://citydog.by/post/dirty-town/"https://citydog.by/post/dirty-town/), паводле эколагу Наталлі Блышчык, супрацоўніцы праграмы па хімічных рэчывах і адходах Цэнтра экалагічных рашэнняў. Гэта павышае тэрміновую неабходнасць у азеляненні раёна і ахове яго зялёных насаджэнняў.

2. Згодна з арт.45 Закона аб мяцовым кіраванні і самакіраванні, мясцовыя адміністрацыі ажыццяўляюць кантроль (нагляд) за выкананнем заканадаўства ў выкарыстанні і ахове зямель, кантроль у галіне добраўпарадкавання, і прымаюць меры па забеспячэнні аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў.

Згодна з артыкулам 12 Міжнароднага пакта пакта па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ПЭСКП і Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця, жыхары г.Мінска маюць права на найвышэйшы дасягальны ўзровень здароўя, а таксама на дастатковае для здаровага дыхання чыстае паветра, якога яны пазбаўляюцца шляхам вырубкі дрэў у парках і зялёных зонах раёна Маскоўскага раёна г.Мінска (раён Ружачкі).

3. У гэтай сувязі, і ў сувязі з павелічэннем дыхальных захворванняў жыхароў Менска, а таксама факта, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца пост-Чарнобыльскай тэрыторыяй з негатыўнымі наступствамі для здароўя яе грамадзян, просім:

1. Адміністрацыю Маскоўскага раёна г.Мінска:

а. Выдзяліць бюджэт на закупку 1-2 гадовых саджанцаў і іх высадку ў Лютэранскім і Маламядзвежанскім скверы, а таксама ўздоўж вуліцы Волаха і скверы насупраць 4-ага шпіталя.

б. Абавязаць супрацоўнікаў ЖЭСа сачыць за аховай прыроды і зялёных насаджэнняў (арт.52 Закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні).

2. Мінскзеленбуд:

а. Запланаваць месцы высадкі дрэваў у Лютэранскім і Маламядзвежанскім скверы з прарэжваннем існуючых хворых.

б. Вылучыць супрацоўнікаў і экспертаў для высадкі дрэваў. У выпадку пашкоджання ці незаконнай вырубкі дрэваў – праводзіць кампенсаваную высадку 1-2 гадовых саджанцаў (пажадана клёнаў, таполяў і дубоў як найлепшых паглынальнікаў брудных рэчываў).

в. Забяспечыць патрэбны догляд і ахову азеленых тэрыторый для забеспячэння права грамадзян на годную якасць навакольнага асяроддзя і яго маніторынг, і кантроль перавышэння нарматываў у вобласці яго аховы (згодна Закону ад 26.11.1992 №1982-XІІ “Аб ахове навакольнага асяроддзя), а ў выпадку пашкоджання ці вырубкі дрэваў – праводзіць праверкі ў адпаведнасці з п.6, 7 Главы 1 Пастановы Міністэрства ЖКГ ад 13.01.2020.

3. Мясцовыя аддзяленні ЖКГ (14-ы і 15-ты ЖЭСы):

а. Абавязаць супрацоўнікаў ЖЭСа сачыць за захаваннем прыроды (згодна арт.52 Закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні).

б. Своечасова прыбіраць з двароў раёна зрубленыя галіны/cтвалы і захоўваць чысціню ў дварах раёна.

Читать далее: