PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5780
30 января 2024

Падземныя пешаходныя пераходы ў Віцебску ў снезе і лужынах

У падземных пераходзе ў Віцебску зноў паўтарылася затапленне, чым фактычна адбылася блакіроўка пешаходнага руху на гэтым участку на працягу амаль месяца. Просім грунтоўна падыйсці да ліквідацыі затаплення і яго крыніцы.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У падземных пераходах горада Віцебска, размешчаных па лакацыях: скрыжаванне пр. Будаўнікоў з вул. П. Броўкі (лакацыя 1) і скрыжаванне пр. Маскоўскага і вул. Церашковой (лакацыя 2) назіралася затапленне з канца снежня 2023 года па 16 студзеня 2024 года, чым фактычна адбывалася блакіроўка пешаходнага руху на гэтым участку на працягу амаль трох тыдняў.

Пешаходы, якія ўжо спусціліся ў пераход, бачылі велізарныя лужыны, якія выцягнуліся па ўсёй шырыні пераходу (а пры паніжэнні тэмпературы ніжэй 0℃ - і заледзі і снежныя горкі, якія ўяўляюць небяспеку пры руху) і былі змушаныя пакінуць пераход у пошуках іншай лакацыі для перасоўвання на іншы бок дарогі.

19 студзеня 2024 года ў Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт быў пададзены калектыўны зварот, у якім заяўнікі прасілі выканаць работы па ўборцы пазначаных падземных пераходаў ад затаплення, галаледзіцы і снегу. Заяўнікі разам з тым прасілі, каб падобныя перашкоды ў будучыні не знаходзіліся без разгляду такі доўгі час .

23 студзеня 2024 года прыйшоў адказ з ДП “Гардармост”, у якім паведамлялася, што ў пазначаных пераходах выкананы работы па ліквідацыі падтаплення і ўборцы наледзі. Але не прайшло і тыдня, як пешаходны пераход на лакацыі 1 зноў аказаўся затоплены, з лужынамі і снегам. Фотаздымкі гэтага пешаходнага перахода па стане на 30 студзеня 2024 года прыкладваем да бягучага зварота. Як бачна, у занядбаным стане і столь падземнага перахода.

Згодна з арт. 41 і арт. 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. Тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё, і своечасова рамантавацца і абслугоўвацца. Таксама адзначым, што п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087 (далей - Правілы добраўпарадкавання), пастанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па абслугоўванню вулічна-дарожнай сеткі ў межах зон абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі, бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі). У 2022 годзе заяўнікі ужо звярталіся з калектыўным зваротам наконт частых затапленняў падземнага пераходу па лакацыі 1. У адказе з гарвыканкама ад 2 снежня 2022 года (прыкладваем яго) паведамлялася, што распрацоўваецца праект для забяспечання водаадводу ў гэтым падземным пераходзе. Але, як бачым, праблема з цягам часу толькі пагоршылася. На падставе вышэйсказанага, просім:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану падземных пераходаў, пазначаных ў звароце;

• вылучыць грашовыя сродкі не толькі на абслугоўванне, але і на рамонт пазначаных ў звароце падземных пераходаў;

• распрацаваць праект па патрэбнаму адводу вады, каб прадухіліць рэгулярныя затапленні падземнага перахода;

• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны іх абслугоўванне, а таксама рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных (а таксама тэхнічных) нарматыўных прававых актаў;

• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);

• забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп. 1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»).

Читать далее: