PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5893
15 июля 2024

За забарону рэкламы алкаголю ў начны час (22.00 - 07.00)

Просім забараніць рэкламу алкаголю ў начны час (22.00 – 07.00)
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Згодна з абноўленым Законам Рэспублікі Беларусь "Аб Рэкламе" ў нашай краіне алкаголь цяпер можна рэкламаваць па ТБ і радыё. Для гэтага прадугледжана начны час з 22:01 да 06:59. Для нас, ніжэйпадпісаных, дадзеная інавацыя выклікае замяшанне. Бо нездарма лацінская прыказка вядомая кожнаму з нас з самага дзяцінства абвяшчае: "У здаровым целе здаровы дух".

Жадаем нагадаць, што па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Беларусь апынулася на 27-м месцы па спажыванні алкаголю на душу насельніцтва. Па дадзеных СААЗ, спажыванне чалавекам больш за 8 літраў алкаголю нясе пагрозу не толькі здароўю, але і вядзе да дэградацыі грамадства, зніжэнню працоўнай прадуктыўнасці і ўплывае на наступныя пакаленні. Лепшымі мерамі ў вырашэнні праблем, звязаных са спажываннем алкаголю, СААЗ лічыць абмежаванне доступу да спіртнога, забарону на яго рэкламу і цэнавая палітыка. ( 
https://minzdrav.gov.by/ru/sobytiya/belarus-stala-menshe-upotreblyat-alkogolya/#:~:text=Беларусь стала меньше употреблять алкоголя&text=Согласно опубликованному отчету ВОЗ, Беларусь,потреблению алкоголя на душу населения.) 

Жадаем таксама адзначыць, што паводле даследавання якая правяла амерыканская адвакацкая кантора Petrelli Previtera, Беларусь патрапіла ў топ-10 краін па ўзроўні разводаў. (і заняла шостае месца з паказчыкам 3,7 разводаў на 1000 чалавек) Справаздача абвяшчае, што прычынамі высокага ўзроўню расставанняў з'яўляюцца шкодныя звычкі (у прыватнасці, алкаголь) ( 
https://tochka.by/articles/life/belarus_popala_v_top_10_stran_po_urovnyu_razvodov_vot_na_kakoe_mesto/ )

Таму, на падставе вышэйсказанага, мы грамадзяне Беларусі, якія ніжэй падпісаліся, просім забараніць рэкламу алкаголю ў начны час (22.00 – 07.00)

Читать далее: