PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №707
23 мая 2017

Усталяванне мемарыяльнай дошкі ў гонар беларускага кампазітара,педагога і фалькларыста А.У.Рашчынскага

Ушанаванне памяці любімага настаўніка, добрага сябра, таленавітага кампазітара, шчырага патрыёта, сапраўднага чалавека.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Просім разгледзець магчымасць усталявання твора манументальнага мастацтва - мемарыяльнай дошкі ў гонар беларускага кампазітара, фалькларыста, педагога Алеся Уладзіміравіча Рашчынскага па адрасе г. Мінск, вуліца Сухараўская, дом 17, у якім жыў і працаваў творца.

Прыкладны тэкст: У гэтым доме жыў і працаваў таленавіты беларускі музыкант, кампазітар і педагог, шчыры патрыёт зямлі беларускай А.У.Рашчынскі.

А.У. Рашчынскі зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай музычнай культуры, шмат намаганняў накіроўваў на захаванне і аднаўленне беларускіх народных традыцый, выконваў абавязкі музычнага кіраўніка знакамітага зараз вакальна-харэаграфічнага калектыву “Харошкі”, мастацкага кіраўніка і артыста ансамбля “Купалінка”, прымаў удзел у стварэнні канцэртнай праграмы знакамітай у свой час «Жывіцы» з Валянцінай Пархоменка, арганізаваў самабытны гурт-капэлу «Агмень», разам з аднадумцамі адчыніў першае ў Беларусі аддзяленне "Народна-харавыя спевы" у Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І. Глінкі, дзе працаваў больш за 35 гадоў, выхаваў больш за 40 спецыялістаў-харавікоў, разам з Міколам Козенкам выдаў 8 фальклорных зборнікаў, напісаў некалькі метадычных праграм для музычных адукацыйных устаноў, з'яўляўся членам Беларускага саюза кампазітараў.

Фінансаванне праекту - сіламі прыхільнікаў таленту і родных кампазітара і пры дапамозе актывістаў беларускага грамадства.

Дазнацца пра Алеся Уладзіміравіча можна па наступных спасылках:

https://be.wikipedia.org/wiki/Алесь_Уладзіміравіч_Рашчынскі

http://budzma.by/event/pamyatny-kancert-da-dnya-naradzhennya-byelaruskaha-kampazitara-alyesya-rashchynskaha

http://postim.by/post/5696

http://kyky.org/news/pamyor-vyadomy-kampazitar-i-falklaryst-ales-rashchynski

Читать далее: