PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1343
02 февраля 2018

Вуліца Барыса Кіта ў Навагрудку

Прапануем перайменаваць вул. Савецкую ў г. Навагрудку ў гонар славутага беларуса Барыса Кіта.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

1 лютага 2018 года на 108-м годзе жыцця памёр слаўны беларускі вучоны, ураджэнец Навагрудчыны і ганаровы грамадзянін Навагрудка Барыс Кіт.

Мы лічым, што неабходна ўвекавечыць памяць пра нашага славутага земляка, назваўшы ў яго гонар адну з цэнтральных вуліц горада. Лепей за ўсё для перайменавання падыходзіць вул. Савецкая. Яна з'яўляецца адной з цэнтральных вуліц гораду і праходзіць паралельна вул. Міцкевіча.

Такім чынам, пасля перайменавання у сэрцы горада знаходзіліся б дзве вуліцы, названыя ў гонар славутых сыноў Навагрудчыны.

Калісьці Барыс Кіт казаў, што атрымаць званне ганаровага грамадзяніна Навагрудка было для яго найважнейшай пашанай.

Дык пакажам жа, што Навагрудак будзе заўсёды памятаць свайго слыннага сына.

Біяграфічная даведка пра Барыса Кіта:

https://news.tut.by/society/579490.html

Читать далее: