Мы, беларускія спажыўцы, просім шляхам ўнясення зменаў у ДАСТ 32775-2014 "Кава смажаная. Агульныя тэхнічныя ўмовы" ці стварэння асобага дакумента толькі для тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязаць вытворцаў (пастаўшчыкоў) кавы пазначаць на пакаванні інфармацыю пра сарты, з якіх дадзеная сумесь кавы складаецца (напр.: Склад:60 % Рабуста, 40 % Арабіка"). Дадзеныя змены добра паўплывалі бы на беспамылковасць абрання таго ці іншага віда кавы сярод шырокага асартымента.
Развернуть текст петиции Свернуть текст петицииКоличество подписей под петицией:
31
Змянiць патрабаваннi для вытворцаў кавы толькi ў Беларусi немагчыма, для гэтага патрэбна мяняць мiждзяржаўныя стандарты на ўзроўнi ЕўразЭС.
Дзяржстандарт звярнуўся у Расiйскую асацыяцыю вытворцаў гарбаты i кавы, Федэральнае агенцтва па тэхнiчннаму рэгуляванню РФ з прапановай аб унясеннi зменаў у мiждзяржаўны стандарт.
1.3MБ, добавлено Moder2, 2017-02-04 21:24:22
Реализация предложения признана нецелесообразной в связи с невозможностью контроля сортового состава кофе при смешивании разных его видов.
1.2MБ, добавлено Moder2, 2017-03-17 23:49:02
ДАСТ 32775-2014 не з'яўляецца абавязковым для прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таму прадугледзіць праз ўнясенне змяненняў у дадзены стандарт абавязковыя ў частцы маркіроўкі патрабаванні не ўяўляецца магчымым.
У выпадку распрацоўкі спецыяльнага тэхнічнага рэгламенту, які ўстанаўлівае патрабаванні да маркіроўкі кавы, на разгляд зацікаўленых будзе ўнесена пытанне аб уключэнні ў пералік абавязковай інфармацыі склад сумесі кавы.
41.5кБ, добавлено Moder2, 2017-03-27 12:02:34
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться