Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, дадзеным зваротам выказваем заклапочанасць і незадаволенасць сітуацыяй, якая склалася з наведваннем нашай Рэспублікі прадстаўнікамі афіцыйна непрызнанай Рэспублікай Беларусь дзяржавы Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР).
Мы лічым, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавай і афіцыйная прысутнасць прадстаўнікоў любой непрызнанай дзяржавы, у тым ліку і ЛНР, на тэрыторыіі Рэспублікі Беларусь недапушчальна.
Згодна з п.5 Палажэння аб Міністэрстве замежных спраў асноўнымі задачамі МЗС з'яўляюцца, у тым ліку, рэалізацыя адзінай знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і забеспячэнне правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у міжнародных адносінах.
На падставе выкладзенага мы патрабуем спыніць усе афіцыйныя зносіны з непрызнанымі дзяржавамі і ў наступным не ўступаць у афіцыйныя зносіны з непрызнананымі дзяржавамі.
Количество подписей под петицией:
62
Теги: МЗС ЛНР палітыка дыпламатыя
У Міністэрстве замежных спраў адсутнічае інфармацыя пра наведванне нашай краіны прадстаўнікамі афіцыйна непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі, у сувязі з гэтым МЗС не можа разгледзець зварот, заснаваны на непацверджаных фактах.